Чарговы авіяперавозчык сыходзіць з расейскага рынку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.10.2015 16:00
Прычына - зьмяншэньне колькасьці пасажыраў
PAP/Leszek Szymański
Танны нямецкі авіяперавозчык Air Berlin ня бачыць сэнсу ўтрымліваць існуючыя спалучэньні з расейскімі гарадамі – гаворыцца ў афіцыйнай заяве перавозчыка. У 2016 годзе будуць ліквідаваныя ўсе рэйсы, якія прапануе нямецкая фірма пасажырам з Расеі, у гэтым трасы Дзюсельдорф-Масква, Бэрлін-Масква й Масква-Калініград.
На прыняцьце такога рашэньня паўплывала зьмяншэньне колькасьці пасажыраў, што зьяўляецца наступствам эканамічнага крызысу ў Расеі. Усё слабейшы рубель стаў прычынай таго, што для многіх расейцаў замежныя падарожжы сталі недасягальнай роскашшу, тым больш, што замежныя перавозчыкі на расейскім рынку вызначаюць цэны ў замежных валютах.
ав