Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўская прэмія па фізыцы дасталася аўтарам адкрыцьця нэўтрынных асцыляцый

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2015 16:30
Такаакі Кадзіта й Артур Макдональд сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Навукоўцы адзначаныя за "асцыляцыю нэўтрын", даказалі, што ў іх ёсьць маса». Нэўтрыны гэта маленькія й вельмі пранікальныя часьціны, якія паўстаюць падчас ядзерных пераўтварэньняў.

Пераможцы атрымаюць мэдалі й дыплёмы. Яны таксама падзеляць паміж сабой 8 млн крон, гэта каля 850 тысяч эўра.

Такаакі Кадзіта нарадзіўся ў 1959 годзе. Ён выйграў мноства міжнародных узнагарод у галіне фізыкі. У цяперашні час ён працуе ва Ўнівэрсытэце Токіё.

Артур Макдональд нарадзіўся ў 1943 годзе. Ён зьяўляецца дырэктарам абсэрваторыі нэўтрын ў Садбэры ў Канадзе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт