Сьмяротныя ахвяры атручаньня на польскім судне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.09.2015 16:44
                    
                                 
                
                
                    Двое маракоў памерлі. 
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          У выніку сьмяротнага атручаньня памерлі двое польскіх маракоў, а 13 іншых былі шпіталізаваны ў горадзе Абіджан у Рэспубліцы Кот д’Івуар.
Сымптомы атручаньня ў чальцоў экіпажа грузавога судна „Нэфрыт” зьявіліся пасьля выхаду з порта. На палубу быў выкліканы лекар. 
Паколькі адзін з маракоў памёр, астатнія члены экіпажа былі дастаўлены нанач у спэцыялізаваную бальніцу ў Абіджан.
Паводле неафіцыйных паведамленьняў, гаворка ідзе пра харчовае атручаньне.
аз