Вугоршчына ўзводзіць плот на мяжы са Славэніяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.09.2015 16:30
                    
                                 
                
                
                    Гэта чарговая вугорская агароджа, узьведзена супраць бежанцаў.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Вугоршчына пачала будаўніцтва агароджы з калючага дроту ўздоўж мяжы са Славэніяй. Раней, каб спыніць паток бежанцаў, якія перамяшчаюцца з Поўдня на Поўнач Эўропы, падобны плот вугорцы ўзьвялі на мяжы з Сэрбіяй і Харватыяй.
Улады ў Будапэшце падвяргаюцца крытыцы за ўвядзеньне такіх радыкальных мер, каб абараніць сваю тэрыторыю ад імігрантаў. Гэта першыя такія бар'еры, якія ўзьніклі ў краіне Шэнгенскай зоны.
Будаўніцтва плоту на вугорска-сэрбскай мяжы прычынілася да таго, што цяпер тысячы бежанцаў накіроўваюцца на поўнач і абыходзяць Вугоршчыну праз тэрыторыю Харватыі.
Таму аналягічны плот, даўжынёй у 40 кілямэтраў, быў узьведзены на мяжы паміж Вугрошчынай і Харватыяй. Гаворка ідзе пра адрэзак, дзе мяжа не праходзіць уздоўж ракі Дравы.
Зараз чарга прыйшла на вугорска-славэнскую мяжу.
аз