Logo Polskiego Radia
Print

Эгіпет: памілаваны журналіст „Аль-Джазіра”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.09.2015 17:06
У турме надалей застаецца эгіпецкі супрацоўнік катарскага тэлеканала.
flickr.com

Прэзыдэнт Эгіпта памілаваў журналіста міжнароднай тэлекампаніі „Аль-Джазіра”. Грамадзянін Канады Мухамэд Фахмі апынуўся ў групе памілаваных кіраўніком Эгіпта.

Нагадаем, Фахмі й яго два калегі з тэлеканала „Аль-Джазіра” ў жніўні былі прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі за працу ў Эгіпце без акрэдытацыі й распаўсюджваньне шкодных для краіны інфармацыяў.
Пракурор абвінаваціў іх таксама ў супрацы з забароненай у Эгіпце арганізацыяй „Браты-мусульмане”.

Прысуд выклікаў пратэсты журналістаў і няўрадавых арганізацый па ўсім сьвеце.

У сваю чаргу, у турме надалей застаецца эгіпецкі супрацоўнік тэлеканала Мухамэд Бахер. Трэці журналіст, грамадзянін Аўстраліі Пітэр Грэст у лютым быў выдалены з Эгіпту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт