Бэрлюсконі разьяжджае па Крыме
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.09.2015 20:11
Бэрлюсконі – гэта адзін зь нешматлікіх эўрапейскіх палітыкаў, які цалкам падтрымаў пазыцыю Расеі па Ўкраіне.
Silvio Berlusconifot. PAP/EPA/Stefano Porta
Былы прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі сказаў, што ўражаны Крымам, які яму паказаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пра гэта паведамляе РИА «Новости». Італьянскі палітык прыбыў у Крым з прыватным візытам на некалькі дзён, дзе сустрэўся з Пуцінам.
23 ліпеня ў Крым прыбыла дэлегацыя зь дзесяці францускіх дэпутатаў. Яны наведалі Сімфэропаль, Ялту й Севастопаль, дзе правялі шэраг сустрэч зь мясцовым кіраўніцтвам. Згаданы візыт быў раскрытыкаваны кіраўніцтвам Францыі ды Эўразьвязу. Нагадаем, дэ-юрэ Крым надалей лічыцца тэрыторыяй Украіны.
Бэрлюсконі – гэта адзін зь нешматлікіх эўрапейскіх палітыкаў, які цалкам падтрымаў пазыцыю Расеі па Ўкраіне. Санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі Крыму ён ахарактарызаваў як «неабдуманыя й далёкія ад канструктыўнага духу».
вс