Нямецкія пілёты страйкуюць у 13 раз
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2015 15:51
Заўтра самалёты авіялініяў „Lufthansa” павінны ўжо лётаць нармальна.
Wikipedia/Arcturus
Тысяча адмененых рэйсаў і амаль 140 тысяч расчараваных пасажыраў - гэта вынік сёньняшняга страйку пілётаў нямецкай авіякампаніі „Lufthansa”.
Пратэст адчуваць таксама польскія пасажыры. З-за страйку „Lufthansa” адклікала таксама некалькі рэйсаў у Польшчу.
Дзякуючы таму, што большасьці пасажырам паведамілі пра страйк заўчасна, у нямецкіх аэрапортах сёньня не было асаблівага хаосу.
Пратэст пілётаў будзе працягвацца да канца дня. Заўтра самалёты нямецкага авіяперавозчыка павінны ўжо лётаць нармальна, хоць прафсаюзы не выключаюць новых пратэстаў цягам бліжэйшых дзён.
Гэта ўжо трынаццаты страйк нямецкіх пілётаў на працягу апошняга паўгода. Сёньня нямецкі суд загадаў пілётам спыніць акцыю пратэсту.
аз