Эльбрус: цела паляка не знайшлі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2015 15:22
                    
                                 
                
                
                    Пошук альпініста некалькі разоў прыпыняўся з-за дрэннага надвор'я.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Расейскія ратаўнікі скончылі пошук польскага турыста на гары Эльбрус. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі.
Пошук праводзілі сябры мясцовай выратавальнай групы пры падтрымцы верталёта.
Паляк быў чальцом групы трох польскіх альпіністаў, якія вечарам 16 жніўня зьніклі на вышыні 5,5 тысяч мэтраў.
Два дні пазьней расейскія ратаўнікі знайшлі целы двух палякаў і куртку трэцяга. Яго пошук некалькі разоў прыпыняўся з-за дрэннага надвор'я.
Эльбрус  - самая высокая гара Каўказа й Расеі. Яго вышыня складае 5642 мэтры над узроўнем мора.
аз