Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі пра Расею: далейшая вайна занадта дорага абыдзецца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.08.2015 08:12
"Мы павінны паказаць прэзыдэнту Пуціну, што расейская агрэсія не павінна перасекчы межы НАТО".
Radosław SikorskiRadosław SikorskiРАР

Былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі распавёў, як на яго думку можна спыніць «расейскую агрэсію ва Ўкраіне». У інтэрвію тэлеканалу CNN ён сказаў, што для аднаўленьня міру на ўсходзе Ўкраіны трэба паказаць Расеі, што далейшая вайна занадта дорага абыдзецца.

«Мы павінны паказаць прэзыдэнту Пуціну, што расейская агрэсія не павінна перасекчы межы НАТО. Па-другое, мы павінны пераканаць прэзыдэнта Пуціна, што любая далейшая агрэсія супраць Украіны будзе азначаць працяг узброенага канфлікту, у якім ён ня зможа атрымаць перамогу. І па-трэцяе, мы павінны паказаць яму, што час не працуе на яго карысьць. Украіна прыняла праграму рэформаў, а канфлікт на яе ўсходзе зьяўляецца занадта дарагім для Расеі», – сказаў палітык.
Сікорскі адзначыў, што толькі пры гэтых умовах можна будзе весьці перамовы аб вывадзе расейскіх войскаў і зброі з усёй тэрыторыі Ўкраіны.

«Лепш было б, калі б у гэтых перамовах прымалі ўдзел Эўразьвяз і ЗША і каб гэтыя размовы тычыліся ўсіх замарожаных канфліктаў на прасторы былога СССР – у Прыднястроўі, на Каўказе і ў некалькіх іншых рэгіёнах», – падкрэсьліў Сікорскі.
Раней, 24 жніўня, міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў назваў галаслоўнымі словы прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, які назваў Расею агрэсарам.

Расея неаднаразова адхіляла абвінавачваньні Захаду і Ўкраіны аб удзеле расейскіх вайскоўцаў у ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт