Logo Polskiego Radia
Print

Паўднёвая і Паўночная Карэі ўзнавілі перамовы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.08.2015 08:03
Перамовы на міністэрскім узроўні распачаліся праз гадзіну пасьля сканчэньня тэрміну ўльтыматуму.
Foto: wikipedia.org


Перамовы на міністэрскім узроўні распачаліся праз гадзіну пасьля сканчэньня тэрміну ўльтыматуму, выстаўленага ўладамі Пхеньяна Поўдню, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Паўночная Карэя патрабуе спыніць працу рэтрансьлятараў, скіраваных на паўночны бок дэмаркацыйнай лініі. Паўднёвая Карэя такім чынам перадае свабодныя навіны для жыхароў дыктатуры. Паўночная Карэя ў адказ спрабуе зьбіваць устаноўкі артылерыйскім агнём.

Паводле ацэнак экспэртаў, пагрозы Пхеньяна аб поўнамаштабнай вайне з поўднем — гэта блеф.

эб/nn.by

tags: Карэя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт