Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі, якія пацярпелі ў ДТЗ у Турцыі, шпіталізаваны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2015 10:34
Іх выпіска чакаецца ў бліжэйшы час”, - сказалі ў МЗС.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Тры грамадзянкі Беларусі, якія пацярпелі ў ДТЗ у Турцыі з удзелам турыстычнага аўтобуса, дастаўлены ў бальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

„Паводле дадзеных пасольства, у выніку ДТЗ у Турцыі ў бальніцы дастаўлены тры грамадзянкі Беларусі. Іх выпіска чакаецца ў бліжэйшы час”, - сказалі ў МЗС.

Беларуская дыпмісія ў Анкары прадаўжае адсочваць сытуацыю.

Раней паведамлялася, што ў ДТЗ пацярпелі дзьве грамадзянкі Беларусі.

6 жніўня ў Турцыі адбылося буйное ДТЗ з турыстычным аўтобусам, які рухаўся з Памукале ў Анталью. СМІ паведамляюць аб шасьці загінулых у гэтай аварыі й 27 параненых. У аўтобусе былі грамадзяне Расеі, Беларусі, а таксама, як мяркуецца, Казахстана й Летувы.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт