Расея скарачае армію
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.07.2015 15:52
Міністэрства абароны звольніць каля 17 тысяч жаўнераў.
Фота: AFP
Міністэрства абароны Расеі звольніць каля 50 тысяч чалавек. Гэта ўжо другое ў ліпені скарачэньне колькасьці супрацоўнікаў сілавых структур у Расеі. Прадстаўнікі ўраду тлумачаць, што справа ў ашчаднасьцях.
Некалькі тыдняў таму звальненьні пачаліся ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Указ прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна бярэ пад увагу скарачэньне колькасьці супрацоўнікаў ведамства на больш чым 110 тысяч чалавек.
Як паведамляюць расейскія СМІ, аналягічнае скарачэньне пачынаецца ў Міністэрстве абароны. Яно закране каля 50 тысяч чалавек, зь якіх толькі 17 тысяч – жаўнеры.
аз