Кіраўнік Мінабароны Грузіі правядзе тыдзень з жаўнерамі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
27.07.2015 16:55
Pазам зь міністрам абароны Цінай Хіташэлі тыднёвы курс армэйскага жыцьця пройдуць і телерэпартэры.
źr. wikipedia/CC
Першая ў гісторыі Грузіі жанчына-міністар абароны Ціна Хіташэлі на адзін тыдзень стане шэраговым вайскоўцам і будзе жыць на ваенных базах і трэніравацца разам з жаўнерамі, паведамляе ў панядзелак Мінабароны краіны.
"На працягу тыдня Ціна Хіташэлі пабывае на ваенных базах у Батумі, Сэнакі, Хоні, Сачхары і Кутаісі, будзе трэніравацца разам з ваеннымі і харчавацца армейскай ежай. З нагоды візыту міністра на ваенных базах адбудуцца спартовыя спаборніцтвы і лекцыі на тэму бясьпекі" - гаворыцца ў паведамленьні.
Міністэрства таксама інфармуе, што "разам зь міністрам абароны тыднёвы курс армейскага жыцьця пройдуць і телерэпартэры". Як удакладнілі ў абаронным ведамстве, гэта будуць журналісты грузінскіх СМІ.
эб/ria.ru