У Мэксыцы небясьпечна актывізаваўся найбуйнейшы вулкан
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.07.2015 15:55
З населеных пунктаў, разьмешчаных блізу гары, эвакуяваныя сотні людзей.
Мэксыка абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі (НС) у сувязі з актыўнасьцю вулкану Каліма, паведамляе МУС краіны.
Надзвычайнае стновішча ў сувязі з вулканічнай актыўнасьцю ў краіне аб'яўленае ўпершыню, падкрэсьлівае міністэрства. Асаблівы рэжым уведзены ў пяці раёнах штату Каліма.
Вулкан нечакана і рэзка актывізаваўся 12 ліпеня. Спэцыялісты адзначылі, што характар актыўнасьці падобны на перадпачатак наймацнейшага вывяржэньня Калімы ў 1913 годзе.
З населеных пунктаў, разьмешчаных блізу гары, эвакуявана сотні людзей.
Вулкан Каліма атрымаў мянушку «агністы вулкан», яго таксама называюць «мэксыканскім Везувіем». Ён зьяўляецца адным з найбуйнейшых дзеючых вулканаў на амэрыканскім мацерыку: яго вышыня складае больш за 4000 мэтраў, кратэр каля 600 мэтраў у дыямэтры.
Вулкан даволі актыўны. Апошняе зь вывяржэньняў адбылося 22 студзеня 2015 года, выкінуты попел падняўся на вышыню 10 кілямэтраў.
эб/lenta.ru