Logo Polskiego Radia
Print

Плютон вярнуў тытул самага вялікага карліка ў Сонечнай сыстэме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.07.2015 16:00

Аўтаматычная міжплянэтная станцыя New Horizons пры дапамозе прылады LORRI (Long Range Reconnaissance Imager) змагла сабраць дадзеныя, якія сьведчаць аб тым, што памеры Плютона большыя, чым лічылася раней. Гэта дазваляе лічыць карлікавую плянэту самым буйным падобным аб’ектам у Сонечнай сыстэме. Аб гэтым паведамляецца на сайце НАСА.

Дыямэтар Плютона, паводле атрыманых навукоўцамі дадзеных, складае 2370 кілямэтраў (з хібнасьцю ў 20 кілямэтраў). Па словах астраномаў, ім канчаткова ўдалося вызначыць памеры карлікавай плянэты. Акрамя таго, новыя дадзеныя сьведчаць аб тым, што шчыльнасьць карлікавай плянэты некалькі ніжэй, чым лічылася раней, а лёду ў ёй – больш.

Раней самай буйной карлікавай плянэтай у Сонечнай сыстэме лічылася Эрыс, разьмешчаная ў пасе Койпэра далей арбіты Плютона. Яе дыямэтар ацэньваўся ў 2336 кілямэтраў. Зрэшты, з гэтым згодныя не ўсе астраномы.

Усяго ў Сонечнай сыстэме Міжнародным астранамічным саюзам (МАС) прызнаецца існаваньне шасьці карлікавых плянэт.

Асноўнай задачай праграмы New Horizons зьяўляецца вывучэньне карлікавай плянэты Плютон і яе спадарожніка Харона.

Сёньня станцыя New Horizons на хуткасьці каля 14 кілямэтраў у сэкунду наблізілася да Плютону на мінімальную адлегласьць – 12,5 тысячы кілямэтраў. На гэты час прыйшоўся пік дасьледчай працы. Місія New Horizons павінна завершыць працу ў сярэдзіне 2020-х.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт