Выбухі пад пастарункамі міліцыі ў Львове
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        14.07.2015 14:45
                    
                                 
                
                
                    Параненыя два міліцыянты. МУС падазрае ў атаках Правы сэктар.
                
                
                    
                        
AFP / Anatoliy Stepanov/РАР/
                     
                
                
                
               
                
                         Два міліцыянты параненыя ў замахах на пастарункі міліцыі ў Львове. Падазрэньні падаюць на Правы сэктар. Замахі адбыліся раніцою. МУС зьвязвае гэта з падзеямі ў Мукачове ў Закарпацьці, дзе ў суботу адбылася перастрэлка паміж баевікамі нацыяналістычнага Правага сэктара й міліцыяй.
Параненыя – гэта інспэктары львоўскай міліцыі. Пад адным з пастарункаў знойдзена кальцо ад гранаты. МУС кажа, што мэта атакаў – дэстабілізацыя сытуацыі ў краіне. Трывае пошук аўтараў замаху.
У суботу ў Мукачове ўзброеныя ў кулямёты й гранатамёты чальцы Правага сэктару наехалі на спартыўны комплекс, які належаў палітыку, якога зьвязваюць з цыгарэтнай мафіяй. Калі на месца прыехала міліцыя, баевікі адкрылі агонь. У перастрэлцы загінулі дзьве асобы з Правага сэктару, а каля 10 чалавек, пераважна міліцыянты, параненыя. Баевікі былі затрыманыя толькі ў панядзелак вечарам.
ав