МУС Расеі прадставіла памятку, як рабіць сэлфі бяз рызыкі для жыцьця 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.07.2015 18:55
                    
                                 
                
                
                    МУС нагадвае, што ў апошні час у Расеі неаднаразова адбываліся інцыдэнты падчас спробы зрабіць сэлфі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
 
МУС Расеі прадставіла памятку, якая тлумачыць людзям, як рабіць сэлфі бяз рызыкі для жыцьця й здароўя. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце ведамства, паведамляюць расейскія СМІ. 
У памятцы апісваюцца выпадкі, калі фатаграфаваньне можа быць небясьпечна для аўтара здымкаў: за рулём, на дарозе, у гарах і на вадзе. 
МУС нагадвае, што ў апошні час у Расеі неаднаразова адбываліся інцыдэнты падчас спробы зрабіць сэлфі. Так, 9 чэрвеня ў Растоўскай вобласьці дзьвюх дзяўчынак ударыла токам падчас здымкаў аўтапартрэта на чыгуначнай цыстэрне. Яны былі шпіталізаваныя. 
23 траўня разанскі школьнік разьбіўся на сьмерць: ён упаў з чыгуначнага маста, спрабуючы сфатаграфавацца побач з высакавольтным провадам. 
22 траўня пры спробе сфатаграфаваць сябе загінуў чачэнскі падлетак. Юнак спрабаваў залезьці на бэтонную пліту, але тая ўпала, прыціснуўшы яго. 
вс