Logo Polskiego Radia
Print

15 чалавек загінулі ў выніку чэракту ў Чадзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.07.2015 18:26
Выбух ажыцьцявіла тэрарыстка-сьмяротніца перад уваходам на рынак.

Ня менш за 15 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў суботу раніцай у сталіцы Чада Нджамэне.
Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, выбух ажыцьцявіла тэрарыстка-сьмяротніца перад уваходам на рынак. Адказнасьць за тэракт пакуль ніхто на сябе ня ўзяў.
Гэта ўжо другі тэракт у Нджамэне цягам бягучага месяца.
Падобны тэракт здарыўся ў суседняй Нігерыі. Там 5 ліпеня па меншай меры 15 чалавек загінулі ў выніку выбуху сьмяротніцы ў эвангелічнай царкве на паўночным усходзе краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт