Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: канцлераў падслухоўвалі гадамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.07.2015 14:00
У амэрыканскі сьпісе праслушкі апынулася 50 нумароў блізкіх супрацоўнікаў нямецкіх канцлераў.
http://ffinanse.ru/2012/03/http://ffinanse.ru/2012/03/http://ffinanse.ru/2012/03/

Амэрыканскія спэцслужбы падслухоўвалі ня толькі Ангелу Мэркель, але таксама двух папярэднік канцлераў. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, апублікаваныя парталам Wikileaks. Пра справу піша штодзёнка «Sueddeutsche Zeitung».

Газэта інфармуе, што амэрыканскае Агенцтва нацыянальнай бясьпекі падслухоўвала Ангелу Мэркель, Герарда Шрэдэра, а нават Гельмута Коля, які кіраваў Нямеччынай у гадах 1982-1998.

Гэта ня першая інфармацыя пра інвігіляцыю нямецкіх палітыкаў амэрыканцамі, але як піша выданьне, новыя дакумэнты сьведчаць пра вельмі шырокі спэктар апэрацыі. У амэрыканскі сьпісе праслушкі апынулася 50 нумароў блізкіх супрацоўнікаў нямецкіх канцлераў.

На пачатку ліпеня СМІ паведамілі, што амэрыканскія службы праслухоўвалі таксама чальцоў нямецкага ўраду. Пра тое, што на мэце амэрыканцаў была Ангела Мэркель стала вядома пад канец 2013 году. Справа пакінула сьлед у нямецка-амэрыканскіх стасунках.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт