Logo Polskiego Radia
Print

Сонечная Гішпанія без аднаўляльнай энэргіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2015 17:00
Прычынай зьяўляецца стрыманьне датацый і высокія падаткі для вытворцы такой энэргіі.

www.globenergia.pl
www.globenergia.pl

Гішпанія, хоць і належыць да краін, якія найбольш інвэставалі ў аднаўляльную энэргію, выпускаюць яе найменш – вынікае з рапарту, апрацаванага Эўрапейскім таварыствам фотаэлектрычнай прамысловасьці.

Прычынай зьяўляецца стрыманьне датацый і высокія падаткі для вытворцы такой энэргіі. У аднаўляльнай прамысловасьці працавала 42 тысячы чалавек. Цяпер працуе толькі 7,5 тысяч чалавек. Колькасьць працаўладкаваных зьменшылася, паколькі ўрад Мар’яна Рахоя ўвёў гэтак званы “падатак на сонца”, які павінны плаціць вытворцы фотаэлектрычнай энэргіі. Рахой таксама забараніў адымаць ад падатку суму пакупкі й інсталяцыі сонечных батарэй.

Таварыства вытворцаў аднаўляльнай энэргіі адзначыла, што цягам трох гадоў на іх некарысьць заканадаўства мянялася ажно 8 разоў.

Аўтары рапарту пераконваюць, што Гішпанія далучылася да некалькіх эўрапейскіх краін, урады якіх не падтрымліваюць вытворчасьць чыстай энэргіі. І нагадваюць, што лідарамі гэтай галіны зьяўляюцца Вялікабрытанія й Нямеччына, дзе сонца сьвеціць удвая радзей, чым у Гішпаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт