Logo Polskiego Radia
Print

У Сант'яга надзвычайнае становішча

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2015 16:18
Забруджаньне ў чылійскай сталіцы Сант’яга дасягнула ктырычнага ўзроўню.

Забруджаньне ў чылійскай сталіцы Сант’яга дасягнула крытычнага ўзроўню і ўлады горада ўвялі сёньня надзвычайнае становішча, якое заключаецца ў абмежаваньні аўтамабільнага руху і прыпыненьні дзейнасьці тых фірмаў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяродзьдзе.

За апошнія дні не спраўдзіліся менш радыкальныя мэтады зьмяншэньня забруджаньня паветра, якое ў нядзелю дасягнула крытычнага ўзроўню.

Анулявана ўсе мерапрыемствы на адкрытым паветры акрамя спаборніцтваў па футболе, якія праводзяцца ў рамках Кубка Амэрыкі.

Абмежаваньне руху ахоплівае 40% аўтамабіляў з каталізатарамі і 80% машын, якія іх ня маюць. Забарона дзейнічае ад 7.30 да 21 гадзіны паводле мясцовага часу.

Прыпыненая праца каля 3 тысяч фірмаў.

Надзвычайны ўзровень забруджаньня паветра паўстаў у выніку адсутнасьці ападкаў. У раёне Сант’яга дэ Чылі пануе найгоршая засуха з 1986 году.

Сталіца Чылі, насельніцтвам у 6 млн жыхароў, разьмешчана ў акружанай высокімі гарамі даліне і яна зьяўляецца адным з найбольш забруджаных гарадоў Лацінскай Амэрыкі, між іншым па прычыне адсутнасьцьі моцнага ветру, які мог бы ачысьціць паветра.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт