Кітай: гандлёвыя судны пачнуць выкарыстоўваць у ваенных мэтах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.06.2015 16:45
                    
                                 
                
                
                    Пры канструяваньні неабходна будзе ўлічваць, што судны могуць мабілізаваць на службу ў Ваенна-марскія сілы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Кітаі прыняты закон, які ўводзіць новыя патрабаваньні да канструкцыі гандлёвых судоў: з гэтага часу суднабудаўнікам прыйдзецца ўлічваць магчымасць іх эксплюатацыі ў ваенных мэтах. Пра гэта паведамляе The China Daily.
Новаўвядзеньні закрануць кантэйнеравозы, ролкеры, шматмэтавыя судны й балкеры. Пры канструяваньні неабходна будзе ўлічваць, што ў выпадку надзвычайных сытуацый іх могуць мабілізаваць на службу ў Ваенна-марскія сілы (ВМС). На думку заканадаўцаў, гэта істотна павысіць ваенны патэнцыял кітайскага флёту й пашырыць гарызонт стратэгічнага плянаваньня.
Па статыстыцы, на канец 2014 пад сьцягам КНР хадзілі 172 тысячы грамадзянскіх судоў, многія зь якіх прыцягваюцца ў якасьці дапаможных караблёў падчас вучэньняў ВМФ НВАК або выкарыстоўваюцца для дэманстрацыі сьцяга ў спрэчных водах.
lenta.ru/ав