Logo Polskiego Radia
Print

Трое касманаўтаў з МКС вярнуліся на Зямлю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.06.2015 18:10
Расеец Антон Шкаплераў, амэрыканец Тэры Вёрст і італьянка Саманта Крыстафарэці прызямліліся ў Казахстане.


Трое касманаўтаў зь Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС) вярнуліся на Зямлю. Расеец Антон Шкаплераў, амэрыканец Тэры Вёрст і італьянка Саманта Крыстафарэці прызямліліся ў Казахстане.
Нядаўняя аварыя на МКС не аказала ўплыву на вяртаньне касманаўтаў на Зямлю, якое адбылося паводле плянаў. 9 чэрвеня падчас стыкоўкі станцыі з касьмічным караблём “Саюз” неспадзявана на некалькі сэкундаў улючыліся рухавікі карабля, у выніку чаго адбылася невялікая зьмена палажэньня станцыі. Вяртаньне тройкі на Зямлю было ўжо раз перакладзена на месяц. 28 красавіка з-за паломкі быў страчаны касьмічны грузавы карабель “Прагрэс М-27М”, на борце якога было 2 тоны грузу, у прыватнасьці, харчаваньне, апаратура, вада й паліва.
На Міжнароднай касьмічнай станцыі надалей працуюць трое касманаўтаў: расейцы Генадзій Падалка й Міхаіл Карніенка ды амэрыканец Скот Кельлі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт