Польскі віцэ-прэм'ер заканчвае візыт у Азэрбайджан
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.06.2015 12:25
Учора Януш Пехаціньскі двойчы сустракаўся з прэзыдэнтам гэтай краіны.
Азэрбайджан зьяўляецца стратэгічным партнэрам Польшчы ў рэгіёне, таму польскі бок зацікаўлены ў разьвіцьці палітычных і эканамічных адносін, сказаў віцэ-прэм'ер Януш Пехаціньскі на заканчэньне візыту ў гэтую краіну.
У Азэрбайджае Януш Пехаціньскі, між іншым, удзельнічаў у канфэрэнцыі па нафце й газе, а таксама размаўляў з палітыкамі гэтай краіны.
Учора ён двойчы сустракаўся з прэзыдэнтам Азэрбайджана. Ільхам Аліеў адзначыў, што гандлёвы абмен паміж краінамі, які складае 170 млн даляраў, гэта мала, паколькі магчымасьці значна большыя.
У сваю чаргу польскі віцэ-прэм’ер гаварыў пра магчымасьць пашырэньня навукова-тэхнічнага абмену паміж дзьвюма краінамі, а таксама пра павелічэньне колькасьці студэнтаў з Азэрбайджана ў польскіх унівэрсытэтах.
Сёньня ў Баку Януш Пехаціньскі сустракаецца з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі й прадстаўнікамі мясцовага асяродзьдзя палякаў.
Гэта ўжо другі візыт віцэ-прэм’ера й міністра эканомікі Польшчы ў Азэрбайджан. Папярэдні адбыўся ў сярэдзіне сьнежня 2014 году.
аз