20 гадоў пагражае карэспандэнту "The Washington Post" у Іране
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.05.2015 16:36
                    
                                 
                
                
                    Журналіст быў абвінавачаны ў шпіянажы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Тэгеране пачаўся судовы працэс карэспандэнта амэрыканскай штодзёнкі "The Washington Post".
Джэйсан Рэзэн (Jason Rezaian), які працуе ў Іране, быў абвінавачаны ў шпіянажы. Працэс журналіста адбываецца за зачыненымі дзьвярыма.
Джэйсан Рэзэн мае падвойнае іранска-амэрыканскае грамадзянства і тры гады працуе іранскім карэспандэнтам газэты. Ён быў арыштаваны ў ліпені мінулага году, аднак іранскія ўлады ня выявілі прычыны такога рашэньня.
ЗША лічаць, што абвінавачаньні супраць журналіста абсурдныя. Падобным чынам мяркуюць у рэдакцыі "The Washington Post" і родныя Рэзэна. „Ён невінаваты, супраць яго ня маюць доказаў і таму так доўга трымаюць яго ў турме”, - кажа брат карэспандэнта Алі Рэзэн.
Журналісту пагражае 20 гадоў пазбаўленьня волі.
яс