Сёньня фінал „Эўрабачаньня-2015”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2015 16:30
                    
                                 
                
                
                    У Вене выбяруць лепшую эўрапейскую песьню 2015 году. 
                
                
                    
                        
nn.by
                     
                
                
                
               
                
                          Увечары ў Вене адбудзецца фінал 60-га конкурсу песьні „Эўрабачаньне-2015”, падчас якога будзе вылучана лепшая эўрапейская песьня 2015 году.
Нагадаем, адным зь фіналістаў конкурсу стала польская вакалістка  Маніка Кушыньска. У сёньняшнім фінале яна выступіць зь песьняй „У імя каханьня” („In the Name of Love”).
Апрача прадстаўніцы Польшчы, у фінал увайшлі 26 вакалістаў. У першым паўфінале былі вылучаныя прадстаўнікі Летувы, Латвіі, Ізраіля, Азэрбайджана, Кіпра, Чарнагорыі, Нарвэгіі, Швэцыі, Славэніі. У другім - Албаніі, Армэніі, Расеі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сэрбіі, Бэльгіі й Польшчы.
Адразу ў фінал традыцыйна ўвайшла краіна-гаспадыня (Аўстрыя), 5 краін-заснавальніц конкурсу (Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Нямеччына, Гішпанія) і Аўстралія – спэцыяльны госьць сёлетняга фэстывалю.
Прадстаўніка Беларусі ў фінале 60-га конкурсу „Эўрабачаньне-2015” няма.
аз