Полька – фіналістка „Эўрабачаньня-2015”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2015 11:19
Фінал конкурсу адбудзецца ў бліжэйшую суботу, то бок 23 траўня ў Вене.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Полька Моніка Кушыньска стала адным зь фіналістаў 60-га конкурсу „Эўрабачаньне-2015”. Апрача прадстаўніцы Польшчы, у фінал увайшлі таксама прадстаўнікі Летувы, Латвіі, Ізраіля, Азэрбайджана, Кіпра, Чарнагорыі, Нарвэгіі, Швэцыі, Славэніі. Усе яны далучацца да дзясяткі фіналістаў, вылучаных у першым паўфінале, то бок Альбаніі, Армэніі, Расеі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сэрбіі, Бэльгіі.
Адразу ў фінал традыцыйна ўвайшла краіна-гаспадыня (Аўстрыя), 5 краін-заснавальніц конкурсу (Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Нямеччына, Гішпанія) і Аўстралія – спэцыяльны госьць сёлетняга фэстывалю.
Фінал 60-га конкурсу „Эўрабачаньне-2015”адбудзецца ў бліжэйшую суботу, то бок 23 траўня ў Вене.
аз