Logo Polskiego Radia
Print

Расея будуе трубаправод бяз згоды Анкары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2015 17:00
Масква рызыкуе, што буйная інвэстыцыя ня будзе завершана.
pexels.com

Расея можа застацца зь недабудаванай трубой на дне Чорнага мора. Як паведамляе газета „Коммерсантъ” канцэрн „Газпром” пачаў будаўніцтва газаправода ў Турцыю, не падпісаўшы пагадненьня з уладамі гэтай краіны. Нагадаем, у намеры Масквы па трубе павінна пастаўляцца „блакітнае паліва” ў Эўрапейскі Зьвяз у абыход Украіны.

Масква ўпершыню вырашае пайсьці на такі крок, рызыкуючы, што буйная інвэстыцыя ня будзе завершаная. Паводле дадзеных газэты, Турцыя зацягвае падпісаньне пагадненьня з-за парлямэнцкіх выбараў, якія заплянаваныя ў краіне на 7 чэрвеня. Камэнтатары нагадваюць, што краіна стараецца атрымаць зьніжку на расейскі газ для дзяржаўнага канцэрну „Ботас”.

Тым часам пачатак будаўніцтва трубаправода бяз згоды Анкары дае турэцкаму боку перавагу ў перамовах з Расеяй.

„Коммерсантъ” адзначае, што Расея не атрымала згоды на пракладку трубаправода ў тэрытарыяльных водах Турцыі й на вывядзеньне трубы на бераг. „Бакі не падпісалі ніякіх дакумэнтаў”, - адзначае газэта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт