Logo Polskiego Radia
Print

На лётнішчы ў Стамбуле абрынулася столь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2015 14:15
Пацярпелі трое супрацоўнікаў аэрапорта й адзін пасажыр.
foto: Glowimages.com

4 асобы былі параненыя ў выніку нешчасьлівага здарэньня, якое адбылося на міжнародным лётнішчы імя Атацюрка ў Стамбуле (Турцыя). У будынку лётнішча зламалася адна з мэталічных частак, якія падтрымліваюць столь.

Інцыдэнт адбыўся ў памяшканьні па даглядзе пасажыраў у тэрмінале, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы. Пацярпелі трое супрацоўнікаў аэрапорта й адзін пасажыр. Параненыя былі дастаўленыя ў бальніцу.

Працягваецца расьсьледаваньне прычынаў катастрофы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт