Афранская армія змагаецца з талібамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.05.2015 16:43
                    
                                 
                
                
                    Аганскія ўлады заяўляюць, што на боку талібаў ваююць замежныя дабраахвотнікі.
                
                
                    
                        
fot. PAP/EPA/Abdul Mueed
                     
                
                
                
               
                
                         Афганская армія змагаецца з талібамі. Урадавым сілам удалося адбіць атаку фундамэнталістаў падчас спробы акружэньня гораду Кундуз на паўночным усходзе краіны. Баі ішлі з прымяненьнем аўтаматычнай зброі й артылерыі. 
Афганскія ўлады заяўляюць, што на боку талібаў ваююць замежныя дабраахвотнікі, падрыхтаваныя тэрарыстычнай арганізацыяй “Ісламская дзяржава”. У апошніх сутыкненьнях загінулі 18 іншаземцаў, сярод іх дзьве жанчыны. 
Талібы пачалі спробу акружэньня Кундуза ў канцы красавіка. Урадавыя сілы адкінулі баевікоў на поўдзень ад гораду. 
вс