Палітычны землятрус у Саудаўскай Арабіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.04.2015 17:00
                    
                                 
                
                
                    Кароль Салман абнаўляе Саудаўскую манархію.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                          Палітычны землятрус у Саудаўскай Арабіі. Новы кароль краіны адхіліў ад улады цяперашняга спадкаемцу і прызнаў гэты тутул свайму пляменьніку.
Паводле экспэртаў, гэта самая рашучая зьмена ў саудаўскай манархіі на працягу многіх гадоў.
Рашэньнем новага караля Салмана, прынц Мукрын бін Абдул-Азіз, які быў першым у чарзе на пасад, быў пазбаўлены гэтага тытулу.
Новым кіраўніком саудаўскага каралеўства зможа стаць пляменьнік цяперашняга караля, уплывовы міністар унутраных спраў прынц Махамэд бін Наіф. Пасьля яго ў чарзе на пасад кароль паставіў свайго сына прынца Мухамэда бін Салмана.
Адначасова каралеўскі сын быў прызначаны на пасаду новага міністра замежных спраў.
На думку экспэртаў, новыя твары ў саудаўскай манархіі ў апошнія месяцы паказалі сябе як прадстаўнікі значна больш жорсткай палітыкі, чым іх папярэднікі.
Другі ў чарзе на пасад прынц Мухамэд бін Салман са студзеня зьяўляецца кіраўніком ведамства абароны й гэта ён кіруе ваеннай апэрацыяй Саудаўскай Арабіі ў Емэне.
аз