Расейцы канчаткова страцілі „Прагрэс”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.04.2015 16:50
                    
                                 
                
                
                    Чакаецца, што абломкі ракеты ўпадуць на зямлю паміж 7 і 11 траўня.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Расея страціла грузавы карабель „Прагрэс”. Расейскі Цэнтар кіраваньня касьмічнымі палётамі паведаміў, што больш ня будзе старацца пераняць кантроль над палётам карабля.
Гэта азначае, што ракета не даставіць на Міжнародную касьмічную станцыю дзьвюх з паловай тоны матэрыялаў для астранаўтаў.
„Прагрэс” ужо пачаў спускацца з арбіты. Чакаецца, што часткі ракеты ўпадуць на зямлю паміж 7 і 11 траўня. Расейскія спэцыялісты будуць сачыць за гэтым працэсам, каб загадзя паведаміць аб чаканым месцы падзеньня касьмічнага сьмецьця.
Запушчаная ўчора раніцай ракета была ўведзеная на няправільную арбіту. Яна стала хутка круціцца вакол уласнай восі й ня адкрыла ўсіх антэнаў, неабходных для наладжаньня сувязі зь зямлёй.
аз