У Чылі прачнуўся вулькан, які драмаў 40 гадоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2015 16:05
Кальбука знаходзіцца ў першай тройцы найбольш небясьпечных вульканаў у Чылі.
Шчыльная хмара попелу і дыму падымаецца на некалькі кілямэтраў над вульканам. Яна бачная з адлегласьці 30 кілямэтраў.
Улады Чылі адмянілі палёты ў ваколіцах Кальбука і загадалі эвакуацыю 5 тысяч чалавек, якія жывуць у радыюсе 20 кілямэтраў ад вулькана.
Па дадзеных сэйсмолагаў, вывяржэньне Кальбука пераўзыходзіць па інтэнсіўнасьці тое, што адбылося ў сакавіку падчас вывяржэньня іншага вулькана на поўдні Чылі, Вільярыка.
Кальбука знаходзіцца ў першай тройцы найбольш небясьпечных вульканаў у Чылі.
яс