Афганскія талібы рыхтуюць наступ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.04.2015 16:00
Афганскай арміі прыйдзецца змагацца зь імі без падтрымкі сіл NATO.
fot. Isaac A. Graham/Wikimedia Commons/CC
Афганскія талібы рыхтуюцца да наступу вясной. Ваенныя дзеяньні на тэрыторыі ўсёй краіны хутчэй за ўсё пачнуцца 24 красавіка.
Талібы заявілі, што іх мэтай будуць „замежныя акупанты, іх ваенныя базы, супрацоўнікі марыянэткавага рэжыму, асабліва функцыянэры выведкі, міністэрства абароны і ўнутраных спраў”.
Гэта першы наступ талібаў, зь якім афганскай арміі прыйдзецца змагацца без падтрымкі сіл NATO.
Нагадаем, ваенная місія Паўночнаатлянтычнага пакту ў гэтай краіне афіцыйна скончылася ў сьнежні.
У Афганістане застаўся толькі невялікі кантынгент, які займаецца падрыхтоўкай мясцовых сілаў бясьпекі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пагадзіўся, каб да канцы гэтага году ў Афганістане засталіся 9 800 амэрыканскіх жаўнераў. Паводле талібаў, менавіта гэтае рашэньне падрывае любыя пэрспэктывы мірных перамоваў з афганскімі ўладамі.
аз