Logo Polskiego Radia
Print

У Малі вызвалены закладнік - грамадзянін Галяндыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.04.2015 17:40
Грамадзянін Нідэрляндаў быў узяты ў закладнікі тэрарыстычнай групоўкай у 2011 годзе.

/

Францускае спэцпадразьдзяленьне сёньня правяло апэрацыю па вызваленьні грамадзяніна Галяндыі Шакэ Рыйкэ ў Малі. Пра гэта заявіў міністар абароны Францыі.
У ходзе спэцапэрацыі таксама былі захопленыя некалькі баявікоў.
Грамадзянін Нідэрляндаў быў узяты ў закладнікі тэрарыстычнай групоўкай у 2011 годзе.
Францыя праводзіць антытэрарыстычную апэрацыю ў Малі са студзеня 2013 года. Яна накіраваная супраць ісламістаў, якія занялі паўночную частку краіны. Францускія вайскоўцы падтрымліваюць армію Малі ў барацьбе з радыкаламі.
У місію ваенных інструктараў Эўразьвязу ўваходзяць таксама афіцэры Войска Польскага.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт