Logo Polskiego Radia
Print

Пілёты нямецкай авіякампаніі Lufthansa працягваюць страйк

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.03.2015 17:55
Адмененыя шматлікія рэйсы. Пратэст закрануў больш за 94 тыс. пасажыраў.
EPA MAURITZ ANTIN


Пілёты нямецкай авіякампаніі Lufthansa падоўжылі акцыю пратэсту. З-за яе кампанія была вымушаная адмяніць шматлікія заплянаваныя рэйсы.

Страйк, які пачаўся ў сераду, прадоўжаны да суботы ўключна. Сёньня яна закранула выключна міжкантынэнтальныя рэйсы і грузавыя палёты падразьдзяленьня Lufthansa cargo.

Прафсаюз патрабуе ўнясеньня зьменаў у існуючыя тарыфныя пагадненьні. Арганізацыя, у прыватнасьці, выступае супраць плянаў кіраўніцтва авіякампаніі павысіць для пілётаў узроставую мяжу для датэрміновага выхаду на пэнсію да 61 года. Цяпер гэты ўзрост складае 59 гадоў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт