Палястына мусіць заплаціць кампэнсацыі за тэракты ў Ізраілі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.02.2015 12:33
Фэдэральны суд ЗША абавязаў Палястынскую нацыянальную аўтаномію і Арганізацыю вызваленьня Палястыны выплаціць кампэнсацыю ў $650 млн.
foto: mustasza.blog.pl
Фэдэральны суд ЗША абавязаў Палястынскую нацыянальную аўтаномію (ПНА) і Арганізацыю вызваленьня Палястыны (АВП) выплаціць кампэнсацыю ў 650 мільёнаў даляраў за арганізацыю тэрактаў у Ізраілі.
Рада прысяжных прызнала дачыненьне арганізацый да шасьці нападаў, у выніку якіх памерлі і пацярпелі грамадзяне ЗША. Згодна з рашэньнем суда, ПНА і АВП аказвалі садзейнічаньне тэрарыстам, нягледзячы на дамовы з Ізраілем. Пазоўнікамі па справе, якая была ўзбуджана ў адпаведнасьці з законам ЗША аб барацьбе з тэрарызмам, выступілі дзесяць сем'яў загінуўшых у 2002-2004 гадах.
Адвакат Марк Рочон у сваёй прамове перад прысяжнымі прасіў не дапусьціць, каб «людзі, якія адказныя ў нападах, пазьбеглі пакараньня, у той час як Палястынская нацыянальная аўтаномія і АВП плацяць за тое, што яны не зрабілі".
Палястынскі бок заявіў, што мае намер абскардзіць рашэньне суда, дадаўшы, што «гэты выпадак зьяўляецца толькі спробай Ізраіля выкарыстоўваць прававую сыстэму ЗША для прасоўваньня сваіх палітычных і ідэалягічных плянаў".
яс