Парашэнка: Крым будзе часткай Украіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        23.02.2015 13:26
                    
                                 
                
                
                    Украінскі прэзыдэнт зьвярнуўся да народу ў сувязі з першай гадавінай выбуху непарадкаў на Крыме.
                
                
                    
                        
www.volfoto.inf.ua 
                     
                
                
                
               
                
                         Пётр Парашэнка заявіў, што Крым у будучыні зноў будзе часткаю Ўкраіны. Украінскі прэзыдэнт зьвярнуўся да народу ў сувязі з першай гадавінай выбуху непарадкаў на Крыме, якія прывялі да анэксіі паўвострава.
Пётр Парашэнка падкрэсьліў, што цывілізаванае разьвіцьцё паўвыспы магчымае толькі ў складзе Ўкраіны.  Кіраўнік краіны таксама падкрэсьліў, што асобы, адказныя за анэксію Крыма, а таксама за “нацыяналізацыю” ўкраінскай маёмасьці, будуць пакараныя. Паводле яго слоў, разам з расейскай уладай на Крыме зьявіўся палітычны перасьлед асоб з праўкраінскімі поглядамі, у гэтым татараў, украінцаў і расейцаў. “На Крыме пануе палітычная самаволка, арышты па надуманых прычынах, а таксама вобшукі ў рэлігійных установах”, - напісаў Парашэнка.
Прэзыдэнт запэўніў, што будзе старацца ўсімі спосабамі абараняць правы людзей, якія падвяргаюцца перасьледу.  
ав