Украіна выводзіць войскі з Дэбальцава
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2015 16:19
Вывад мае плянавы й арганізаваны характар, кажа прэзыдэнт Парашэнка.
EPA/ROMAN PILIPEY
Пётр Парашэнка пацьвердзіў вывад украінскіх войскаў з Дэбальцава. Прэзыдэнт Украіны заявіў, што горад ужо пакінулі 80% украінскіх жаўнераў.
Парашэнка падкрэсьліў, што адступленьне ўкраінскіх жаўнераў і сябраў Нацыянальнай гвардыі носіць плянавы й арганізаваны характар. Жаўнеры адступаюць разам са зброяй, танкамі й іншай ваеннай тэхнікай, сказаў прэзыдэнт. Паводле яго, горад Дэбальцава ня быў акружаны сэпаратыстамі.
Украінскі прэзыдэнт падзякаваў арміі, якая выканала свой абавязак, абараняючы Дэбальцава. Ён дадаў, што ўкраінскія жаўнеры паказалі сьвету „сапраўдны твар бандытаў і сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея”.
Пётр Парашэнка размаўляў з журналістамі ў аэрапорце ў Кіеве, перад вылетам у зону Антытэрарыстычнай апэрацыі.
аз