Logo Polskiego Radia
Print

Украіна афіцыйна прызнала Расею агрэсарам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2015 14:29
Гэта вынік абвастрэньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Фото: Wikimedia Commons

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Расею краінай-агрэсарам. За адпаведную пастанову прагаласаваў 271 дэпутат украінскага парлямэнта.

У дакумэнце дэпутаты заклікаюць міжнародную супольнасьць прымяніць усе мэтады ціску на Расейскую Фэдэрацыю, каб спыніць падтрымку прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

Дзяржавай-агрэсарам, паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прызнаецца краіна, якая акупуе тэрыторыю іншай дзяржавы, або падтрымлівае бандфарміраваньні на тэрыторыі іншай дзяржавы. Рашэньне Вярхоўнай Рады тлумачыцца абвастрэньнем сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны й гібельлю мірных жыхароў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт