Logo Polskiego Radia
Print

Мужчына з нажом напаў на аўтобус у Тэль-Авіве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.01.2015 16:50
Напад падтрымалі кіраўнікі ХАМАСу.

Па меншай меры 12 чалавек былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны на пасажыраў аўтобуса ў Тэль-Авіве. Гэта адбылося ў цэнтры ізраільскага горада. Тэрарыст атрымаў агнястрэльную рану.

Інцыдэнт адбыўся на адной з галоўных вуліцаў Тэль-Авіва. Паводле сьведкаў, 23-гадовы палестынец-пасажыр спачатку напаў з нажом на кіроўцу аўтобуса, а затым на пасажыраў. Празь нейкі час ён зьбег. Пасьля кароткай пагоні паліцыянты паранілі мужчыну.

Напад падтрымалі кіраўнікі ХАМАСу.

Пасьля нападу ў Тэль-Авіве ва ўсім Ізраілі быў уведзены стан павышанай тэрарыстычнай пагрозы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт