Эвакуацыя астранаўтаў на МКС 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.01.2015 16:16
                    
                                 
                
                
                    У амэрыканскай частцы Міжнароднай касьмічнай станцыі дайшло да ўцечкі аміяку.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          З-за ўцечкі аміяку астранаўты былі прымушаны пакінуць амэрыканскую частку Міжнароднай касьмічнай станцыі й перайсьці на расейскую частку касьмічнага аб’екту.
Паводле расейскага касьмічнага агенцтва „Раскосмас”, пагроза жыцьцю астранаўтаў не існуе.
Прадстаўнікі агенцтва паведамілі, што ўцечка адбылася ў сыстэме ахалоджаньня станцыі. Амэрыканскія астранаўты без праблем пакінулі сваю частку станцыі, якая неадкладна была ізаляваная ад іншых.
Як адзначыў „Раскосмас”, сытуацыя знаходзіцца пад кантролем дзякуючы супольным намаганьням экіпажу станцыі й камандаваньня палётамі ў Маскве і Х'юстане.
Нагадаем, на Міжнароднай касьмічнай станцыі цяпер знаходзяцца трое расейцаў, двое амэрыканцаў і адзін італьянец.
Тым часам інфармацыю аб уцечцы аміяку абвяргае Амэрыканскае касьмічнае агенцтва (NASA).
аз