Грэцыя ня выйдзе з Эўразоны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        14.01.2015 13:05
                    
                                 
                
                
                    Нават прыход да ўлады радыкальных левых не прывядзе да прадказанага крытыкамі Эўразьвязу апакаліпсісу. 
                
                
                    
                        
 foto: forbes.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Грэцыя не зьбіраецца выходзіць з Эўразоны – піша польская газэта Rzeczpospolita. У надыходзячых парлямэнцкіх выбарах павінна перамагчы кааліцыя радыкальных левых СІРЫЗА. Яе лідары неаднаразова заяўлялі, што каб захаваць працоўныя месцы й не скарачаць заробкі, яны выведуць Грэцыю з Эўразоны. Аднак цяпер лідар левых мяняе сваю рыторыку.
Алексіс Ціпрас заявіў, што Грэцыя напэўна застанецца ў зоне эўра. Ён ведае, што калі Грэцыя адмовіцца ад эўрапейскай валюты, фінансавыя ўстановы ЭЗ перастануць даваць Афінам грошы. Пачынаючы з 2009 году Грэцыя атрымала ад Эўразьвязу 240 мільярдаў эўра крэдытаў.
Аднак  праз пару гадоў верагоднасьць выхаду Грэцыі з Эўразоны ўзрасьце - праказваюць фінансавыя аналітыкі. Эканамічнае становішча Грэцыі паправіцца, ёй зноў пачнуць пазычаць грошы іншыя краіны. Залежнасьць Афінаў ад эўразьвязаўскіх крэдытаў зьменшыцца, а вось крыўда на Брусэль застанецца. Таму праз 2 гады рызыка выхаду Грэцыі з Эўразоны перавысіць 50% - піша Rzeczpospolita.
Rzeczpospolita/ап