Вірус Эбола актывізуецца
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.01.2015 10:05
Гэта вынікае з апошняй справаздачы Сусьветнай арганізацыі здароўя.
tvp.info
Колькасьць сьмяротных ахвяр віруснай эпідэміі ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы павялічылася да 8153. Больш чым 20 тысяч чалавек заражаныя дадзеным вірусам.
Найбольш вірус ударыў па Лібэрыі. Тут эпідэмія Эболы доўжыцца з сакавіка мінулага году. Паводле апошніх дадзеных да 31 сьнежня 2014 года вірусам Эбола заразілася 8115 чалавек, зь іх 3471 памерлі. Паводле апошніх ацэнак спэцыялістаў САЗ распаўсюджваньне віруса ў гэтай краіне крыху запаволілася.
У Сьера-Леоне на 3 студзеня адзначана рост колькасьці інфіцыраваных да 9772 выпадкаў, зь якіх 2915 выпадкаў скончыліся сьмерцю. З іншага боку у Гвінэі 2769 чалавек заразілася вірусам, а 1767 памерлі.
Сьмяротныя выпадкі адзначаныя ў Малі (шэсьць чалавек), Нігерыі (восем чалавек) і адна асоба ў ЗША.
Вірус таксама б'е па мэдычным пэрсанале, які змагаецца з эпідэміяй. У сьнежні 2014 года было 678 інфіцыраваных лекараў, зь іх 382 загінулі.
юл