Ратавальнікі знайшлі 22 целы загінулых у катастрофе AirAsia
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        02.01.2015 15:39
                    
                                 
                
                
                    Пошукавая апэрацыя праводзіцца ў раёне выспы Барнэа на плошчы у 1575 квадратных марскіх міль. 
                
                
                    
                        
fot. PAP/EPA/Justin Lane
                     
                
                
                
               
                
                         
Лік целаў загінулых, выяўленых на месцы падзеньня самалёту авіякампаніі AirAsia ў Яванскім моры, дасягнуў 22, перадае Reuters. Удзельнікі пошукавай апэрацыі таксама знайшлі абломкі, аднак фюзеляж і бартавыя самапісцы да гэтага часу ня выяўленыя. 
Вадалазы былі вымушаныя прыпыніць пошукі з-за моцнага ветру і высокіх хваль. Пошукавая апэрацыя праводзіцца ў раёне выспы Барнэа на плошчы у 1575 квадратных марскіх міль. 
Як паведамляе Agence France-Presse, правядзеньню апэрацыі перашкаджае таксама тое, што ў гэтым раёне знаходзяцца абломкі караблёў, патанулых у выніку бітваў часоў Другой сусьветнай вайны (у 1940-х гадах у Яванскім моры вяліся баі паміж Японіяй і саюзьнікамі, якія спрабавалі абараніць Яву ад фашысцкай кааліцыі). У пятніцу, 2 студзеня, вадалазы выявілі мэталічны фрагмэнт, які, як мяркуецца, належыць старому ваеннаму судну.
Airbus A320-200 кампаніі AirAsia, які выконваў рэйс з Сурабая (Інданэзія) у Сінгапур, прапаў 28 сьнежня над Яванскім морам. На яго борце знаходзіліся 155 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу. Па вэрсіі сьледчых, перад катастрофай самалёт рэзка набраў вышыню, каб абыйсьці шторм. 
эб/ lenta.ru