Logo Polskiego Radia
Print

Грошы ўзамен за рэформы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.12.2014 17:13
Эўрапейскі зьвяз рыхтуе фінансавую дапамогу Ўкраіне ўзамен за рэформы.
en.wikipedia.org

Эўрапейскі зьвяз рыхтуе фінансавую дапамогу Ўкраіне ўзамен за рэформы. Гэта адна з галоўных тэм саміту, які праходзіць у Бруселі. Упершыню саміт адбываецца пад старшынствам новага кіраўніка Эўрапейскай рады. Дональд Туск заявіў напярэдадні саміту, што неабходна падрыхтаваць агульную стратэгію ЭЗ у дачыненьні да Расеі. Яе асновай і мэтай павінна быць сучасная, стабільная й незалежная Ўкраіна. "Сытуацыя драматычная, дынамічная й патрабуе хуткага рэагаваньня. Але мы ня знойдзем вырашэньня для Ўкраіны без адэкватнай, пасьлядоўнай, непарушнай і адказнай стратэгіі ў адносінах да Расеі ", - сказаў кіраўнік саміту Эўрапейскай Рады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт