Чэхам не падабаюцца польскія прадукты
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.12.2014 14:37
Не таму, што нясмачныя, а таму, што гэта небясьпечная канкурэнцыя.
У Чэхіі крытыкуюць польскія прадукты харчаваньня. На чэскім рынку гэтых прадуктаў усё больш, а польскіх вытворцаў атакуюць як улады, так і СМІ. Чаму так адбываецца, разважае Gazeta Wyborcza. А на гэты раз у працэс увайшлі санітарныя службы, якія даручылі памежнай варце зьвяртаць асаблівую ўвагу на імпартаваныя з Польшчы прадукты.
Справа банальна простая. Польшча з моманту ўступленьня ў ЭЗ у пяць разоў павялічыла свой экспарт харчаваньня. А гэта азначае, што польскія прадукты сталі канкурэнцыяй для іншых вытворцаў. Чэскі рынак – трэці рынак збыту для палякаў пасьля нямецкага і ангельскага. Палякі экспартуюць у Чэхію ў тры разы больш харчаваньня, чым імпартуюць. Чэскія вытворцы не змаглі так разьвіць экспарт. Палякі прадукуюць шмат і адносна танна, а чэхі мала і даволі дорага. Праўда, найбольш прадуктаў у Чэхію прывозяць зь Нямеччыны, а немцаў ніхто так не крытыкуе. Але нямецкае харчаваньне больш дарагое, чым чэскае, менш канкурэнтназдольнае, а немцы зьяўляюцца важным інвэстарам, таму на іх баяцца нападаць.
Нападзеньні на польскія прадукты з боку чэскіх СМІ зразумелыя. Віцэ-прэм’ер Андрэй Бабіш зьяўляецца таксама ўладальнікам фірмы Аграфэрт, самага бойнога ў Чэхіі вытворцы харчаваньня, і мэдыя-групы Мафіра. Калі ён крытыкуе польскія прадукты, то абараняе свае інтарэсы.
Gazeta Wyborcza/нг