Logo Polskiego Radia
Print

Дзень цішыні: украінская армія спыніла агонь на Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.12.2014 11:59
Не вядома ці падобным чынам зробяць таксама прарасейскія сэпаратысты.
PAP/EPA/ANASTASIA VLASOVA

Украіна спыніла агонь на Данбасе ў баях з прарасейскімі сэпаратыстамі. Паводле кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, агонь спынілі ўсе ўкраінскія аддзелы, якія ў ёй удзельнічаюць.

Сёньняшняе замірэньне аб’яўлена па рашэньні прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Не вядома, ці спыніць агонь вырашацца таксама прарасейскія сэпаратысты, якія толькі цягам апошніх сутак атакавалі пазыцыі ўкраінскіх войскаў 64 разы.

Нагадаем, сэпаратысты працягваюць абстрэл аэрапорта ў Данецку, выкарыстоўваючы мінамёты, а таксама артылерыйскую й стралковую зброю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт