Logo Polskiego Radia
Print

Армія Летувы прыведзена ў павышаную баявую гатоўнасьць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.12.2014 11:25
Гэта з-за павышэньня актыўнасьці ўзброеных сіл Расеі ў заходняй частцы РФ.
pixabay.com

Падразьдзяленьні Ўзброеных сіл Летувы, што нясуць дзяжурства, а таксама часткі Сіл хуткага рэагаваньня (СХР) пераведзеныя на павышаную баявую гатоўнасьць з-за павышэньня актыўнасьці (узброеных) сіл Расейскай Фэдэрацыі ў Калінінградзкай вобласьці, а таксама ў заходняй частцы РФ.

Паводле летувіскіх вайскоўцаў, ваенная актыўнасьць Расеі ўзрасла ўсюды - на сушы, на моры і ў паветры.

Таму было прынята рашэньне павысіць баявую гатоўнасьць у некаторых вайсковых адзінках. А менавіта ў адзінках хуткага рэагаваньня, а таксама ў адзінках вайсковых заданьняў мірнага часу.

„Гэта значыць, што нашы вайсковыя адзінкі гатовыя рэагаваць у вельмі кароткія тэрміны”, - сказаў начальнік Аб'яднанага штаба Вілмантас Тамашайціс.

СХР Літвы складаюцца з двух пяхотных батальёнаў, лягістаў, вайсковых інжынераў, элемэнта вайсковай авіяцыі й вайскоўцаў спэцапэрацый, якія яшчэ нядаўна ўдзельнічалі ў міжнароднай апэрацыі ў Афганістане.

Колькасць ХБР Летувы - дзьве з паловай тысячы добра падрыхтаваных вайскоўцаў.

delfi.lt/nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт