Украіна мае новы ўрад
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.12.2014 11:30
Галасаваньне па справе складу новай Рады міністраў адбылося пакетам.
źr. Stockexport
Учора Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла склад новай Рады міністраў. За пастанову прагаласавалі 288 дэпутатаў. У новым урадзе будзе створана 17 міністэрстваў.
Эканомікай, фінансамі й аховай здароўя будуць кіраваць замежнікі. Усе яны перад прызначэньнем на свае пасады атрымалі ўкраінскае грамадзянства й адмовіліся ад грамадзянства іншых краінаў.
Міністрам фінансаў стала народжаная ў ЗША Натальля Ярэська, міністэрства эканамічнага разьвіцьця й гандлю ўзначаліў летувіс Айварас Абрамавічус, а міністрам аховы здароўя абраны грузін Аляксандар Квіташвілі.
Як паведамляюць украінская СМІ, Натальля Ярэська жыве ва Ўкраіне ўжо 20 гадоў. Айварас Абрамавічус працуе ў Кіеве ужо цягам 6 гадоў.
Галасаваньне па справе складу новай Рады міністраў адбылося пакетам, нягледзячы на патрабаваньне асобных дэпутатаў галасаваць па справе кожнага міністра асобна.
аз